11 фотаэпізодаў, якія адлюструюць службу ўсіх міліцыянтаў Гродзенскага рэгіёну, ствараюць прэс-служба мясцовай міліцыі і фатограф Сяргей Марозаў. Праца будзе асновай для карпаратыўнага календара і новых прапагандысцкіх білбордаў.
“Мы паказваем у крэатыўным фармаце працу нашых супрацоўнікаў. Мы называем гэта “блокбастарам”, у якім могуць быць моманты аператыўнай дзейнасці і многае іншае, – распавядае афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко. – Для нас галоўнае паказаць нестандартныя моманты працы міліцыі, як гэта ёсць ужывую”.

Сяргея Марозаў не ўпершыню працуе з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ранейшыя яго працы з гэтага цыклу былі адзначаны на рэспубліканскім узроўні.


