У сераду 1 лiстапада каталікі адзначаюць Дзень усіх святых i моляцца за памерлых продкаў. З гэтага дня і да 8 лiстапада, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі наведваюць могілкі, а таксама намагаюцца папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця.
Увечары 1 лістапада на старых Фарных могілках запалілі сотні знічак.