Музей «Водары чароўных траў і раслін» пачаў працу на базе Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. У музеі прадстаўлена больш за 70 лячэбных і араматычных траў і раслін, якія растуць на тэрыторыі Беларусі, паведамляе БелТА.

Кожны экспанат тут закансерваваны ў шкляныя пасудзіны ці змешчаны ў пакецікі або нават у традыцыйныя лялькі-траўніцы — такім чынам водары амаль не перасякаюцца ў прасторы. Тут ёсць і канцэнтраваны водар півоні, сухацвета, арэгана, сабраны і цалкам традыцыйныя пахі: кропу, лаванды, часнаку.

youtu.be/uwCNooPB0cw

Многія з экспанатаў былі вырашчаны і сабраны летам на аптэкарскім агародзе цэнтра педагогамі і навучэнцамі. Кожны сезон у цэнтры плануюць абнаўляць і папаўняць калекцыю новымі раслінамі.

Экскурсіі адкрыты як для школьнікаў, так і дарослых наведвальнікаў.