У нядзелю 29 кастрычніка гродзенскія футбалісты здолелі ў Мінску ў матчы з аднайменным клубам узяць важныя 3 ачкі. Тым самым за тры туры да канца чэмпіянату «Нёман» усё яшчэ мае шанцы заваяваць 4-е месца.

У першым тайме каманды нічым цікавым не адзначыліся, за выключэннем сілавы барацьбы ў цэнтры поля. А вось у другой палове сустрэчы гродзенцы выглядалі значна лепш за «Мінск»: стваралі небяспечныя моманты і здолелі ў адной з атак зарабіць пенальці, дзе суддзя выдаліў гульца мінчан Зіновіча. Адзінаццаціметровы на 81-й хвіліне рэалізаваў Павел Савіцкі. Дарэчы, гэта ўжо 14 гол капітана гродзенцаў у гэтым чэмпіянаце.

Канцоўку матча са сталічнай камандай гродзенцы правялі строга ў абароне і здолелі ўтрымаць сваю перавагу.

«Мінск» — «Нёман» — 0:1

https://www.youtube.com/watch?v=rRhczBw98jk

Ігар Кавалевіч пасля перамогі над «Мінскам»:

«Цяжкі матч, які да апошніх хвілін трымаў у напружанні. Каманда суперніка паўстала добра арганізаваным калектывам. Рады, што нам удалося вытрымаць план на гульню, у канцоўцы ўзмацнілі ціск, і нашы старанні ўвянчаліся голам. Забяспечылі сабе вельмі важныя тры ачкі».

Дзякуючы перамозе над «Мiнскам» каманда Ігара Кавалевіча вярнулася на 4-е месца ў турнірнай табліцы і зараз гродзенцы дзеляць яго з прынцыповым супернікам «Слуцкам» — у абедзвюх каманд па 46 ачкоў. Ніжэй ідзе «Тарпеда-БелАЗ" — 45.

У наступным туры, які пройдзе 4-га лістапада ў Гродне, «Нёман» будзе прымаць «Дынама-Брэст», якое таксама марыць пра 4-е месца і мае ў сваім актыве 44 ачкi.