У Гродне забаранілі заходзіць у кіёскі з дзіцячымі вазкамі? Насамрэч не

Чытачка Hrodna.life даслала ў рэдакцыю фота: на дзвярах кіёску «Гроднааблсаюздрука» на вуліцы Паповіча, каля крамы «Каскад», павесілі новую таблічку — «Уваход з дзіцячымі вазкамі забаронены».

Прадавачка патлумачыла дзяўчыне, што гэта зроблена, бо «мамачкі крадуць». Маўляў, калі ў шапіку шмат людзей, то ў вазок лёгка схаваць нейкі тавар і вынесці яго.

У «Гроднааблсаюздруку» карэспандэнту Hrodna.life патлумачылі, што з вазкамі ў шапікі заходзіць можна — забароны няма. Проста на прадпрыемстве клапоцяцца пра дзверы — маці з вазкамі часта іх псуюць, а рамонт каштуе. Закон не забараняе заходзіць у шапік з вазком, галоўнае — рабіць гэта акуратна, патлумачыла Таццяна Міхайлаўна, адказная ў прадпрыемстве за раздробны гандаль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025