У новым календары «Адрасы БНР. 1918 — 2018» ад ЗБС «Бацькаўшчына» будзе змешчана 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР. Па адным будынку на месяц. Сярод іх будзе і адзін гродзенскі будынак, паведамілі ў кампаніі «Будзьма!».

У каляндар патрапілі: Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гродне, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Таксама ў каляндар патрапілі Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк.

Кожны з «адрасоў БНР» прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Гродна з’явіцца на календары да 100-годдзя БНР
image description