У час раскопак на Старым Замку ў Гродне 25 кастрычніка супрацоўнікі гісторыка-археалагічнага музея знайшлі залаты пярсцёнак. Паводле першых ацэнак знаходку можна датаваць 14 стагоддзем.
Пярсцёнак знайшлі ў тым жа месцы, што і шахматную фігуру — ладдзю — некалькі дзён таму. Таксама там знайшлі костку для гульні ў бабкі. Магчыма, у месцы знаходак была нейкая драўляная пабудова.
[irp posts="37 783″ name="На раскопках у Старым замку знайшлі шахматную ладдзю 14 стагоддзя"]