29 кастрычніка Стартап-школа правядзе ў Гродне тры майстар-класs для развіцця вашага бізнесу, праекта або ідэі.

 

Вы даведаецеся:

 

“5 найдурнейшых памылак у прыцягненні кліентаў, якія рэжуць прыбытак на старце бізнесу”

Майстар-клас ад Макса Крывашэева – заснавальніка кампаніі «Окна мегаполиса», відэастудыі «Магнетис», кіраўніка праектаў у Marketing Time.

 

“Тэхнікі паспяховых камунікацый”

Майстар-клас ад Паўла Яраховіча – эксперта ў галіне пабудовы і павышэння эфектыўнасці аддзелаў продажаў.

 

“Колькі каштуе кліентаарыентаванасць”

Майстар-клас ад Марэка Абуховіча – заснавальніка маркетынгавага агенцтва і ITкомпании IT-Time.by, інтэрнэт-крамы Kingitusi.by.

 

Удзельнікі змогуць прымяніць атрыманыя веды прама на сустрэчы: арганізатары падрыхтавалі для іх цікавы практычны блок. Акрамя таго, сустрэча прадугледжвае новыя знаёмствы і зносіны на бізнес-тэмы. Ва ўдзельнікаў будзе не толькі магчымасць завесці карысныя знаёмствы, але і запрасіць у свой праект спецыяліста, якога не стае, або далучыцца да чужога праекта.


Патройны майстар-клас адбудзецца 29 кастрычніка па адрасе: вул. Горкага, 72

Удзел платны. Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы: http://start.by/grodno-3in1


Усе заняткі Стартап-школы Гродна праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) .