Ваўкавыск, Астравец, Смаргонь, Карэлічы, Масты, Вялікая Бераставіца і Шчучын падключыліся да сеткі LTE ад аператараў МТС і beCloud. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

У кастрычніку 2017 гады МТС і інфраструктурны аператар beCloud ахапілі 10 новых гарадоў мабільнай сувяззю 4G. Сярод іх большасць — аж 7 — раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці. Іншыя падлучаныя гарады: Капыль і Клецк у Мінскай і Дуброўна ў Віцебскай вобласці. Цяпер сетка 4G МТС ахоплівае каля 80 населеных пунктаў краіны.

Што такое 4G?

4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы дадзеных і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг). Сетка 4G запрацавала ў Гродне 23 снежня 2016 года для абанентаў МТС. Гарадзенскія абаненты life:) змаглі падлучыцца да сеткі 4G у канцы сакавіка 2017 года. Аператар velcom ўсё яшчэ не атрымаў ліцэнзію на запуск уласнай сеткі LTE і не дамовіўся аб супрацоўніцтве з beCloud.

[irp posts="11 209″ name="Самые качающие" абоненты 4G от МТС живут в Гродно"]

У мяне ёсць 4G?

Абаненты МТС могуць пераканацца ў тым, што смартфон або планшэт падтрымлівае 4G, з дапамогай USSD-запыту *464#. Звычайна гаджэты самі «ловяць» 4G, але падключыць девайс можна і ўручную. У наладах выбіраем тып сеткі 4G/LTE, правяраем параметры пункту доступу (APN), выстаўляем: APN MTS, імя карыстальніка mts, пароль mts. Перазагружаем смартфон — ён павінен падключыцца да сеткі 4G.