Ужо пяты дзень гродзенец Віталь прыходзіць на старыя каталіцкія могілкі, каб парадкаваць пахаванні. У панядзелак 23 кастрычніка мужчына з самай раніцы пачаў выкарчоўваць велізарныя пні, што засталіся ад дрэваў. Робіць ён гэта па просьбе маці, аддаючы такім чынам даніну павагі людзям, якія калісьці баранілі Гродна.
«Я прыбіраю на могілках у свой вольны час. У першую чаргу прыходжу сюды з-за любові да маці, якая папрасіла мяне навесці парадак. Яна хвалюецца за стан могілак, якія ў апошні час мала хто ахоўвае. Кажа: „Дапамажы людзям, а яны дапамогуць табе“.
Мне не цяжка выдаткаваць некалькі гадзін на добрую справу, тым больш гэта даніна павагi продкам. Прымушаць іншых гродзенцаў даглядаць могілкі я не магу. Хто хоча, той прыходзіць і робіць, а хто не хоча, таго таксама можна зразумець», — распавёў Віталь.
Неўзабаве надыйдуць Дзяды — дні памінання памерлых, якія адзначаюць у Беларусі 1 і 2 лістапада. Па традыцыі менавіта ў гэтыя дні людзі прыбіраюць на могілках.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…