У чарговым туры чэмпіянату краіны 21 кастрычніка “Нёман” на сваім полі прымаў “Гомель” і ўпэўнена абыграў суперніка з лікам 3:0.
Першы мяч гродзенцы забілi ў канцоўцы першага тайма, на 40-й хвіліне. Савіцкаму ўдалося дакладна прабіць штрафны ўдар: мяч трапіў у сценку і зрыкашэціў у кут варот.
Два іншыя галы гаспадары забілі пасля перапынку. Спачатку на 47-й хвіліне Яблонскі адкаціў мяч пад удар Якімаву, які з-за межаў штрафной забіў пад перакладзiну. А праз 10 хвілін усё той жа Якімаў падобным ударам аформіў дубль.
“Нёман” – “Гомель” – 3:0
Пасля перамогі над “Гомелем” галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч расказаў, што яго каманда правяла добры матч.
“У нас не зусім атрымаліся першыя дзесяць хвілін. У цэлым мы добры матч правялі. Дамінавалі на поле і перамаглі, я лічу, заслужана”.



























