Аўтар праекта «Batushka ответит» іерэй Аляксандр Кухта 22 кастрычніка выступіць у Клубе праваслаўных зносін пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.
У лютым споўніцца два гады з моманту, калі Аляксандр зняў першае відэа. Цяпер у яго на канале больш за 10 тысяч падпісчыкаў і больш за паўмільёна праглядаў.
Праект «Batushka ответит» ствараўся для таго, каб дапамагчы людзям вызначыцца ў найважнейшых пытаннях светапогляду. Форма падачы інфармацыі вельмі простая, даступная кожнаму, на што і робіцца стаўка.
У Гродне Аляксандр будзе распавядаць пра тое, як стаў відэаблогерам, пра змест сваіх відэа, а таксама пра тое, чым прыцягвае моладзь.
«Мне вельмі цікавы Гродна. Па-першае, я тут жыў. Праўда, зусім няшмат, пару месяцаў, і тады мне было ўсяго толькі тры гады. Па-другое, я тут быў некалькі разоў праездам, ужо ў больш асэнсаваным ўзросце, і гэта было вельмі прыгожа. Па-трэцяе, гэта не ліслівасць, мне вельмі падабаюцца гродзенцы. Чамусьці ўсе жыхары Гродна, з якімі я сутыкаўся, вельмі цікавыя людзі: і па характары, і па сваіх поглядах, і па родзе дзейнасці. Атрымліваецца, я еду знаёміцца з гэтым горадам, яго людзьмі, і спрабаваць зразумець яго», — распавёў Аляксандр.
Пачатак сустрэчы ў 18.00, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…