З 8.00 19 кастрычніка да 23.59 21 кастрычніка цалкам закрываецца рух транспарту па большай частцы вуліцы Каліноўскага — ад вуліцы Горкага да вуліцы Паўлава.

— Перакрыццё вуліцы звязана з рамонтнымі работамі на сетках каналізацыі, — паведаміў AutoGrodno.by галоўны інжынер ГУКВП Гроднаводаканал Алег Саковіч.

У аўторак, 24 кастрычніка, уводзіцца яшчэ адна забарона на рух транспарту. З 9.00 24 кастрычніка да 23.59 22 снежня 2017 года праезд закрыюць па ўчастку вуліцы Сакалоўскага (ад вул.Суворава да вул.Індустрыяльнай).

Гэта звязана з правядзеннем работ на аб’екце «Жылы комплекс «Каўбасіна» па вул. Суворава, паведамляе «Аўтобусны парк».

Аўтобусы № 6 і № 38 на адрэзку ад плошчы Дзекабрыстаў да вул. Гарнавых будуць ехаць па вуліцах Мікалаева і Лелявеля.