Паўтара месяца ля музея Януша Паруліса будаўнікі мянялі цеплатрасу. Зараз працы скончаныя, на падворку парадак і музей побыту зноў запрацаваў у звычайным рэжыме. Януш гатовы прымаць наведвальнікаў.
З канца жніўня ішла планавая замена цеплатрасы на вуліцы Лермантава. Мяняць трубы працоўным прыйшлося і на падворку музея. Падчас работ да краязнаўцы патрапіць было вельмі складана.
«Калі пачалі працаваць каля Януша, то нават і не здагадвалiся, што ў яго ў доме столькі ўсяго цікавага. А пасля ён пачаў сам выходзіць, нешта дапамагаў, распавядаў пра гісторыю горада. Аднойчы пан Януш запрасіў нас у музей і правёў экскурсію. Можам смела сказаць, што за час працы папоўнілі свой багаж ведамі па гісторыі горада. Такія музеі ў горадзе трэба захоўваць і дапамагаць ім развівацца», — распавёў будаўнік Павел з гродзенскага філіяла СМУ-7.
«Задаволеным чалавек ніколі не можа быць, але я ўдзячны будаўнікам і нашаму старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою, які паспрыяў, каб мне зрабілі тут пасля ўсіх работ парадак, — распавядае Януш Парулiс. - Прыемна, што паклалі плітку, а не асфальт. Адзіная праблема, якая засталося, гэта зялёны ўчастак. Мне трэба, каб было добраўпарадкаванне якое-небудзь і каб я мог там паставіць свой воз і некаторыя экспанаты. Бо раней там так і было. У ЖЭСе абяцалі разабрацца і высадзіць расліны».
Ужо 3 лістапада, у Дзень святога Губерта, музей Януша Парулiса будзе адзначаць шэсць гадоў. У гэтым годзе на святкаванні краязнаўца запрашае ўсіх жадаючых.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…