Горад

Чакаць грамадскі транспарт стане весялей: на прыпынку «OldCity» з’явіўся бясплатны Wi-Fi

Першы прыпынак грамадскага транспарту з Wi-Fi з’явіўся ў Гродне каля гандлёвага цэнтра «OldCity», у сераду 18 кастрычніка. Навінка ў горадзе, гэта сумесная інтэрнэт-ініцыятыва «OldCity» і кампаніі МТС.

Новай паслугай змогуць скарыстацца абаненты любога беларускага аператара. Каб падключыцца да інтэрнэту, у настройках тэлефона трэба выбраць сетку Old_city, затым увесці нумар мабільнага у адмысловае поле, пасля чаго прыйдзе SMS з кодам доступу. Сетка запомніць абанента і ў наступны раз падлучыць wi-fi аўтаматычна. Зайсці ў інтэрнэт можна з любой прылады: смартфона, планшэта або ноўтбука.

«Даступнага інтэрнэту павінна быць больш і на тэрыторыі нашага гандлёвага цэнтра ён ёсць усюды. Таму разам з нашымі сябрамі, кампаніяй МТС — мы вырашылі паклапаціцца аб нашых наведвальніках і на прыпынку каля ГЦ зрабіць іх чаканне больш камфортным і карысным. Мы спадзяемся, што калі наш праект прыйдзецца гараджанам і гасцям Гродна да спадобы, то мы і далей будзем развіваць гэты напрамак». — распавёў маркетолаг ГЦ «OldCity» Сяргей Іваноў.

Гродзенцы ўжо паспелі ацаніць навінку ў горадзе і падзяліліся меркаваннем з Hrodna.life.

Дыяна, 17 год

«Wi-Fi на прыпынку, гэта вельмі зручна. Бо не заўсёды можна зайсці ў інтэрнэт з-за тарыфнага плану. Думаю гэта навінка прыйдзецца па душы шматлікім гараджанам, бо час на прыпынку можна будзе правесці з карысцю».

Аляксандр, 24 гады.

«Прыемна, калі ў горадзе з’яўляецца нешта новае. Хочацца верыць, што на „OldCity“ не спыняцца і пойдуць далей па горадзе рабіць такія прыпынкi. Сам асабіста можа карыстацца не буду, бо ў мяне добры інтэрнэт заўсёды пры сабе. А вось школьнікам і студэнтам, бясплатны Wi-Fi спатрэбіцца».

Варта адзначыць, што ў Гродне ў бліжэйшы час бясплатны Wi-Fi з’явіцца яшчэ на двух прыпынках, якія знаходзяцца на аўтавакзале і на Урублеўскага. Устаноўкай новых прыпынкаў займалася кампанія «Контэ Лагістык».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025