Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:27

Жывая трансляцыя TEDWomen-2017 пройдзе ў Гродне

Паслухаць і абмеркаваць канферэнцыю TEDWomen-2017, што сёлета адбудзецца ў Новым Арлеане, ЗША, змогуць і гродзенскія аматры вартых ідэй і англійскай мовы.  Тэма канфэрэнцыі – масты, каторыя мы будуем, перасякаем і нават … запісваем. Гродзенскі прагляд пройдзе 4 лістапада. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Праграма сёлетняга абмеркавання ўжо з’явілася на старонцы TEDWomen-2017. У ёй – выступы  прадпрымальнікаў, наватараў, мастакоў і актывістаў, лідэраў думкі ад бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, мостабудаўнікоў з усяго свету.

“На TEDWomen-2017  мы будзем даследаваць шматлікія аспекты тэмы гэтага года – “Масты”. Бо раздзяленне ў наш час пашыраецца, а выклікі да сусветнай супольнасці растуць”.

Таму, меркаваннем арганізатараў,  тэма   “мастоў” паміж рознымі людзімі, культурамі і прасторамі робіцца ўсё больш актуальнай.

Каб далучыцца да прагляду канферэнцыі ў Гродне, трэба зарэгістравацца па спасылцы. Трансляцыя будзе весціся без перакладу і субтытраў, па-англійску.  Пачатак падзеі а 14:00 у суботу, 4 лістапада, заканчэнне – прыблізна а 20:00. Пройдзе трансляцыя ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3).  Абнаўленне інфармацыі шукайце ў суполцы мерапрыемства.

У Гродне шырокі прагляд жывой трансляцыі TEDWomen пройдзе ўжо другі раз. Летась удзельнікі сустрэчы далучыліся да канферэнцыі ў Сан-Францыска і абмяркавалі тэмы часу і таймінгу.

Чытайце яшчэ:  “Мы на цэлае жыццё адсталі?” У Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся TEDхHrodnaWomen

Таксама  гродзенская TED-суполка двойчы праводзіла ў горадзе “жывыя” мерапрыемствы TEDxYouth, дзе выступалі беларускія спікеры.


Сусветная супольнасць TEDWomen аб’ядноўвае жанчын і мужчын, што зацікаўлены ў вывучэнні пераменаў у сучасным жыцці ды ідэй, што робяцца іх каталізатарамі. Канферэнцыі TEDWomen уяўляюць сабой трохдзённыя мерапрыемствы і складаюцца з выступаў, семінараў і дыскусій на абраную тэму.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: