У панядзелак на руках археолагаў быў адкрыты ліст Акадэміі навук, які дазваляе правядзенне даследаванняў, і на гэтым тыдні ва ўнутраным двары Старога замка пачаліся работы, паведамляе Гродзенская праўда. У чацвер  знялі верхні пласт грунту вышынёй ад 0,5 да 1 метра. Днём пазней геадэзісты выставілі асноўныя восі праекта і ўжо ад іх у сваіх разліках сталі адштурхоўвацца археолагі – правялі разбіўку раскопу.

Ля сцен Старога замка пачалі працаваць археолагі

– З дапамогай тэхнікі зняты бетонная падушка, падсцілаючыя яе пласты, пясок, – распавяла загадчыца аддзела археалогіі гісторыка-археалагічнага музея Наталля Кізюкевіч. – Мы выйшлі на паверхню пачатку ХХ стагоддзя, і далей будзем капаць уручную.

Чытайце яшчэ:  Рэканструкцыя Старога замка: рабочыя пачалі разбіраць абарончую сцяну

Зараз на пляцоўцы каля Старога замка з’явіліся каляровыя маркеры межаў раскопу, і праз час яны стануць своеасаблівым «бортам», які паглыбляецца ўнутр басейна. Дапамагаць супрацоўнікам археалагічнага аддзела пад кіраўніцтвам Наталлі Кізюкевіч будуць будаўнікі.

Ля сцен Старога замка пачалі працаваць археолагі

У пятніцу на працягу ўсяго дня ўскладняў працу археолагаў няспынны дождж. У будучыні магчымыя папраўкі ў план працы надвор’е ўнесці не зможа – ААТ «Гроднажылбуд» праектуе навес, які з’явіцца над тэрыторыяй, дзе будуць ісці раскопкі.

Ля сцен Старога замка пачалі працаваць археолагі

– Аб’ект вельмі цікавы і, думаю, ён не раз паднясе нам сюрпрызы. Але не варта забываць, што ён і вельмі складаны. Тут не абысціся без дапамогі архітэктараў і інжынераў, – дадала Наталля Кізюкевіч. – Казаць пра нейкую канкрэтную глыбіню раскопак пакуль рана – будзем імкнуцца да максімуму, які дазволіць тэхніка бяспекі.

Ля сцен Старога замка пачалі працаваць археолагі