12 кастрычніка каля 21.00 на вуліцы Паповіча аўтамабіль «Жыгулі» моцна ўдарыў у тралейбус. Аварыя адбылася каля скрыжавання з вуліцай Савецкіх пагранічнікаў, паведамляе autogrodno.bу.
Мяркуючы па сіле ўдару, кіроўца «Жыгулі» ўрэзаўся ў грамадскі транспарт на поўным ходзе. Як паведамляюць сведкі, мужчыну, якi быў за рулём, спатрэбілася медыцынская дапамога, яго павезлі на хуткай. У тралейбусе пра пацярпелых не паведамляецца.