«Сказалі, што паступіў званок». Слухачоў лекцыі па гісторыі забралі ў міліцыю разам з выступоўцам (абноўлена)

Лекцыю расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава, што мелася адбыцца ў Цэнтры гарадскога жыцця 9 кастрычніка, сарваў АМАП. Міліцыя затрымала каля 20 чалавек і выступоўцу. Нагодаю для затрымання назвалі званок, што паступіў у міліцыю. Зараз затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. На 19.30 нікога не адпусцілі.


Затрыманых вызвалілі да 21.35, апошнім выпусцілі Пятра Рабава. Усім інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пазней напішам падрабязнасці.


Арандатар памяшкання Павел Мажэйка распавёў Hrodna.life, што з расійскім гісторыкам ён каля 16:00 павітаўся і сышоў з «Цэнтра», а калі вярнуўся, то ўбачыў супрацоўнікаў АМАПа.

«Людзей, якія прыйшлі паслухаць лекцыю сталі абшукваць, або правільней сказаць, аглядаць, — распавядае Павел. — Правяралі сумкі, а пасля людзей павезлі. Забралі прыблізна чалавек дваццаць. Прычыны затрымання не тлумачылі.

Пасля АМАПа прыехала апергруппа, якая запрасіла панятых і апісала ўсё, што было ў памяшканні - і рэчы, і кнігі."

Таксама у Паўла Мажэйкі ўзялі тлумачэнні пра тое, што адбывалася ў памяшканні.

«Я ім адказаў, што праходзіла звычайная лекцыя, якіх тут праходзіць дзесяткі. Яна тычылася гісторыі, тычылася гісторыі Беларусі.»

Да гэтага часу ўсе затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. Сувязі з імі няма.

На заўтра ў Пятра Рабава планавалася лекцыя ў Баранавічах.

[irp posts="36 662″ name="АМАП сарваў сустрэчу з гісторыкам і філосафам Пятром Рабавым у Гродне"]


Згодна з часткай 1 артыкула 8.4. Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, можа доўжыцца не больш за тры гадзіны, калi iншае не ўстаноўлена дадзеным Кодэксам.

У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 8.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях па просьбе фізічнай асобы, затрыманай за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, аб месцы яго знаходжання на працягу трох гадзiны паведамляецца паўналетнім членам яго сям'і, блізкім сваякам, абаронцу, наймальніку, з якім затрыманы знаходзіцца ў працоўных адносінах, адміністрацыя ўстановы адукацыі, навучэнцам або студэнтам якой ён з’яўляецца.

* Тлумачэнні са старонкі mvd.gov.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025