Дрэвы спілавалі, агароджу паставілі, разабралі тратуарную плітку і невялікую надбудаваную частку аб’екта. Падрыхтоўка да рэканструкцыі Старога замка працягваецца. Неўзабаве да працы прыступяць археолагі.
У бліжэйшых планах рабочых: будаўніцтва дадатковага моста, умацаванне падмуркаў і канструкцый Старога замка.
Рэканструкцыяй Старога замка будуць займацца гродзенскія будаўнічыя арганізацыі «Гроднапрамбуд» і «Гроднажылбуд». У аснове работ — праект Уладзіміра Бачкова, які прадугледжвае аднаўленне замку часоў Стэфана Баторыя.