Ілюстратыўнае фота
Урачыстае адкрыццё навучальнага года адзначыў гродзенскі Універсітэт залатога веку. Традыцыйна заспявалі «Гаўдэамус», атрымалі віншаванні ад калегаў з-за мяжы, пазнаёміліся з новымі выкладчыкамі і праграмамі. «Сёлета ў нас будзе навучацца больш за 150 студэнтаў, — распавяла Лана Руднік, кіраўнічка праграмы. — Будуць дзейнічаць 50 клубаў і курсаў, 15 з іх з’явіліся ўпершыню». На пачатку працы УЗВ у 2007 годзе курсаў было 6, а студэнтаў - 40.
Варта толькі зірнуць на тых, што сабраліся ў залі. Адразу зразумела, што пачатак навучання для іх — сапраўднае свята. Святочныя строі, упрыгожванні, прычоскі расказваюць, як старанна рыхтаваліся студэнткі да сустрэчы пасля летніх вакацый.
«Унучка аж здзівілася сёння. „Бабулечка, ты фарбуешся? А што за свята?“ Кажу — вучыцца пайду. Ці ж гэта не свята?» — распавядае сяброўкам ранішнюю цікавостку Ларыса Ганчар. Здзіўленне ўнучкі зразумелае. Бывае, што дзеці ўспрымаюць навучанне як працу ці «абязалаўку», а для сталых гэта і праўда свята на кожны дзень ды магчымасць палепшыць жыццё. Некаторых змены так зацягваюць, што са студэнтаў яны робяцца нават выкладчыкамі УЗВ.
На новы навучальны год запланавана шмат мерапрыемстваў. Сярод навінак сезону — прапанова ўзяць удзел у «Сеньярыядзе» ў Луцку, чаканы візіт гасцей са Злучаных Штатаў і планы правядзення Форуму ўніверсітэтаў трэцяга веку з Беларусі і іншых краінаў.
«Мы хочам стварыць такую пляцоўку, дзе падобныя праграмы змогуць сустракацца, абменьвацца досведам, разам адстойваць інтарэсы сталых людзей», — распавёў Вітаўт Руднік.
Віншаванні калегам даслалі з Універсітэтаў трэцяга веку з Італіі, Балгарыі, Латвіі. Далучыліся да іх і госці, што прыехалі з Мінска і Кобрына, а таксама прадстаўнікі грамадскіх ініцыятываў горада.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…