Гродзенскія блогеры Жэня Лістапад і Дарына Рапейка сумесна з гандлёвым цэнтрам «OldCity» запусцілі відэапраект пад назвай «У сэрцы горада». Яны ладзяць глабальны шопінг: у аднаго «безліміт», а ў іншага — толькі 100 рублёў.
«У нашым гандлёвым цэнтры сабраны крамы, дзе можна набыць як танныя, так і дарагія рэчы, усе аднолькава модныя, — распавядае маркетолаг „OldCity“ Сяргей Іваноў. — Стыль відэа падобны трохі да праекта „Орёл и Решка“, дзе ў аднаго ўдзельніка безлімітная карта, а ў іншага абмежаваны бюджэт. Таксама мы спецыяльна падабралі для праекта вядомых людзей з моладзевага асяроддзя горада, якія распавядуць, што можна купіць у нашых крамах. Першае відэа мы запусцілі і плануем працягнуць праект. У будучыні перабярэмся і ў iншыя крамы горада».