Новыя бізнес-магчымасці прадставяць жанчынам-прадпрымальніцам Гродна

«ПаспяховаЯ» — гэта праект па падтрымцы і развіццю беларускага жаночага прадпрымальніцтва. Фінансавая ініцыятыва праходзіць у фармаце бізнес-сустрэч, на якіх жанчыны-прадпрымальнікі знаёмяцца з новымі магчымасцямі для паляпшэння свайго бізнесу. Наступная бізнес-сустрэча ў рамках праекта «ПаспяховаЯ» адбудзецца 12 кастрычніка ў Гродна.

Праект «ПаспяховаЯ» упершыню прайшоў у сакавіку ў Мінску. Таксама бізнэс-сустрэчы па падтрымцы і развіццю беларускага жаночага прадпрымальніцтва адбыліся ў Брэсце, Гомелі і Віцебску. У праекце ўжо прынялі ўдзел больш за 200 жанчын-прадпрымальнікаў гэтых рэгіёнаў. 12 кастрычніка 2017 года праект збярэ прадстаўніц малога і сярэдняга бізнесу Гродна і Гродненскай вобласці.

Праект прызначаны для ўладальнікаў ці кіраўнікоў справай жанчын з розных сфер бізнесу розных рэгіёнаў Беларусі. Бізнес-лэдзі пасля ўдзелу ў бізнес-сустрэчах праекта змогуць скарыстацца новымі фінансавымі магчымасцямі, каб яшчэ больш паспяхова развіваць сваю справу. Арганізатары праекта — Белінвестбанк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Ініцыятары праекта паведамляюць, што інфармацыя, якую атрымліваюць жанчыны-прадпрымальнікі на бізнес-сустрэчах па аптымізацыі свайго бізнесу, сапраўды актуальная. Па выніках правядзення праекта ў чатырох рэгіёнах Беларусі за фінансавымі паслугамі банка-партнёра для развіцця ўласнай справы пасля кожнай сустрэчы звяртаюцца 30% удзельніц.

«Жаночае прадпрымальніцтва з’яўляецца надзейным і вельмі перспектыўным сегментам ў развіцці беларускага бізнесу ў цэлым. Таму сваёй задачай Белінвестбанк у рамках рэалізацыі праекта „ПаспяховаЯ“ бачыць садзейнічанне развіццю патэнцыялу жанчын у бізнэсе. Праграма кожнай сустрэчы ў рамках праекта дазваляе жанчынам-прадпрымальнікам даведацца, як ствараць і развіваць сваю справу, атрымаць інфармацыю аб фінансавых і нефінансавых магчымасцях, садзейнічае ўсталяванню новых кантактаў і карысных знаёмстваў, што ў сваю чаргу ўносіць пэўны ўклад ва ўмацаванне беларускай жаночай бізнес-супольнасці», — адзначыў намеснік старшыні Праўлення Белінвестбанка Аляксандр Філіповіч.

Фармат дзелавых сустрэч праекта «ПаспяховаЯ» складаецца з некалькіх кампанентаў. Па-першае, гэта знаёмства з Праграмай «Жанчыны ў бізнэсе» Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Праграма прапануе жанчынам-прадпрымальнікам новыя магчымасці для развіцця ўласнай справы. Таксама ўдзельніцам сустрэчы прадстаўляюць новыя інструменты, якімі ўжо сёння могуць скарыстацца жанчыны-прадпрымальнікі для аналізу эфектыўнасці свайго бізнесу.

Завяршальны элемент — адукацыйны. Увазе ўсіх удзельніц бізнес-сустрэчы арганізатары прапануюць майстар-класы экспертаў-практыкаў сферы прасоўвання, без чаго сучасны паспяховы бізнэс прадставіць складана. На бізнес-сустрэчы ў Гродна выступіць Таісія Пастухова, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі кампаній камунікатыўных кансультантаў (АККК) — кампаній, якія аказваюць паслугі ў сферы камунікацыйнага кансалтынгу і кіравання карпаратыўнымі камунікацыямі.

Каб стаць удзельнікам бізнес-сустрэчы, неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю. За дадатковай інфармацыяй і пацвярджэннем удзелу звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара праекта, Кацярыны Ермаловіч, па электронным адрасе yspeh.belinvestbank@gmail.com і па тэлефоне + 375 29 616 23 09. Удзел у бізнес-сустрэчы бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024