Менш за год доўжылася рэканструкцыя закінутага будынка па вуліцы Тэльмана 7а. Стогадовы дом у цэнтры Гродна ператварыўся ў сучасны аб’ект з ярка выяўленымі элементамі старой камяніцы. Зараз там размясцілася «Дзяржбудэкспертыза».

Перад рэканструкцыяй будынка ў інтэрнэце была шмат шуму. Не ўсім падабалася, што рабочыя засыпалі вялікі падвал і знеслі частку дома. Будаўнікі казалі, што падвал быў у непрыдатным для выкарыстання стане, а частка будынка абяцалі аднавіць з арыгінальнай цэглы.

Рэканструкцыяй аб’екта займаўся Гроднапрамбуд, а менавіта 151 ўпраўленне. Супрацоўнікі «Дзяржбудэкспертызы» сталі заязджаць у абноўлены будынак з пачатку верасня 2017 года.

Гродзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон быў здзіўлены вынікам рэканструкцыі і адзначыў яе якасць.

«С самага пачатку рэканструкцыі шмат хто чакаў, што гэты будынак знясуць, а на яго месцы пабудуюць муляж з сучасных матэрыялаў. Аднак усё пайшло паводле лепшага сцэнару. Арыгінальную частку будынка захавалі, удала ўпісаўшы яе ў агульны комплекс. Новы будынак у спалучэнні з фасадам старой камяніцы — гэта вельмі па-еўрапейску».

Даведка

Дом па вуліцы Тэльмана 7а быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і меў трох’ярусны падвал, дзе ў 30-х гадах размяшчаліся каўбасныя цэхі Леапольда Мароза. Са слоў старэйшых гараджан, там у час Другой сусветнай вайны немцы катавалі людзей. Дом 7б, які стаяў побач, быў цалкам знесены ў верасні 2016 года, на яго месцы цяпер стаянка.