Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Кароль узначаліць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Караля на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кадравае рашэнне па прызначэнню кіраўнікоў некаторых навучальных установаў было прынята прэзідэнтам 28 верасня. На пасадзе рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль працаваў ад 2013 года.

Андрэй Кароль нарадзіўся ў Гродне ў 1972 годзе. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт ГрДУ.

З 1995 па 1999 год працаваў настаўнікам СШ № 5 у Гродне.

З 1999 па 2000 год — выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў.

У 2000−2004 гг. — старэйшы выкладчык, з 2004 па 2008 г. — дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў» (г. Масква, Расійская акадэмія адукацыі).

З 2002 па 2008 год — кіраўнік аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі ГрДМУ. З 2008 года — загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі ГрДМУ.

У перыяд з 2005 па 2009 год працаваў над падрыхтоўкай і абаронай дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара педагагічных навук на тэму «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу».

У 2010 годзе А. Д. Каралю прысуджана вучоная ступень доктара педагагічных навук ВАКам Расійскай Федэрацыі (дыплом настрыфікаваны ВАКам Рэспублікі Беларусь).

У 2012 годзе прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З 1 сакавіка 2013 года прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025