Вялікая шыба выпала з апошняга паверху гандлёвага дома «Нёман» 28 верасня каля 14.50. Шкло ўпала каля ўваходу ў краму. На шчасце ніхто не пацярпеў.

Тэрыторыя ля ўваходу ў краму была хутка ачэплена яшчэ да прыезду супрацоўнікаў МНС. Яны падняліся на вышцы і прыбралі рэшткі шкла на апошнiм паверсе гандлёвага дома.

Шкло магло разбіцца з-за ветру — менавіта так лічаць супрацоўнікі гандлёвага дома «Нёман».