Бонсцікі адсвяткуюць у Гродне Дзень нараджэння

Бонсцікі клічуць на свята: вялікі Дзень нараджэння пройдзе ва ўсіх абласцях Беларусі адначасова!

Свята абяцае стаць самым маштабным мерапрыемствам з удзелам Бонсцікаў і іх прыхільнікаў. 30 верасня ўрачыстасці пройдуць адначасова ва ўсіх абласных гарадах — у Мінску, Гродне, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.

Дзень нараджэння Бонсцікі будуць адзначаць у суботу, 30 верасня, з 14.00 да 17.00. У Гродне свята пройдзе ў парку Жылібера.

24 бонсціка і танцавальны флэшмоб

На свяце будуць усе 24 героі новай калекцыі, якая зусім нядаўна з’явілася ў Беларусі - фігуркі можна атрымаць з 25 верасня да 22 кастрычніка ў крамах «Еўраопт». У гэтай серыі фігуркі выкананы ў выглядзе гародніны і садавіны.

Адзначаць свята дзеці будуць ўсёй краінай. Акрамя фотаздымкаў з любімымі персанажамі, гасцей чакаюць забавы і вясёлыя банітронскія танцы.

youtu.be/3s6hyDsqdRY

Адным з самых незабыўных момантаў свята стане фірмовы танец Бонсцікаў. Падрыхтавацца да яго пажадана загадзя — на сайце www.bonsticks.by ёсць відэаінструкция рухаў.

Па выніках танцавальнага флэш-мобу будзе вызначана самая танцуючая вобласць, якая і выйграе галоўны прыз — прыезд ўсіх дваццаці чатырох Бонстиков!

[irp posts="24 691″ name="Гарадзенскія школьнікі рабілі зарадку разам з Бонсцікамі"]

Таксама падчас мерапрыемства будуць арганізаваны святочныя прывітанні і тэлемасты з іншымі абласцямі ды запуск касмічных шароў з віншаваннямі і жаданнямі.

Рэпартажы аб святкаванні пакажуць потым на відэаканале «Бонсцік Прадакшн».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025