Табе цікавая тэма правоў чалавека? Ты хочаш развіваць сябе і стаць валанцёрам міжнароднага фестывалю? Хочаш навучыцца працаваць у камандзе, развіць арганізатарскія здольнасці? Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS у Гродне шукае валанцёраў!
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS пройдзе з 23 па 28 кастрычніка і адбудзецца ў Гродне ў другі раз. Фестываль ужо больш за 15 гадоў праводзіцца ў Польшчы, трэці год у Беларусі. Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых фестываляў гэтай тэматыкі ў свеце.
У мінулым годзе гродзенскі фестываль сабраў больш за 100 гледачоў, прайшло 6 кінапаказаў. У гэтым годзе, акрамя самых кінапраглядаў, запланаваны і іншыя мерыпрыемствы, звязаныя з правамі чалавека, таму на валанцёраў чакаюць самыя розныя задачы на розных працэсах падрыхтоўкі і правядзення фестывалю: дапамога на месцы правядзення кінапраглядаў, піяр, дапамога ў вядзенні сацсетак, дызайн афішы, абвестак, дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні «Жывой бібліятэкі» ў рамках фестывалю, клопат пра гасцей фестывалю.
Калі ты хочаш стаць валанцёрам фестывалю — запоўні анлайн заяўку, у якой можаш пазначыць сферы, у якіх хацеў бы дапамагаць. На заяўкі арганізатары адкажуць да 2 кастрычніка.
Першая сустрэча каманды фестывалю адбудзецца 4 кастрычніка ў 20.00.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне +375 292 557 914 (Вольга).
Арганізатарам фестывалю ў Гродне з’яўляецца ГА «Цэнтр «Трэці сектар»