Урачыстае адкрыццё кінаалеі ў Гродне на Дзень горада. 23 верасня 2017
Да дня гораду, які святкаваўся 23 верасня, гродзенскія чыноўнікі ўрачыста адкрылі кінаалею на Савецкай вуліцы ля былога кінатэатру «Гродна». Паводле задумы, кожная гранітная пліта мае сімвалізаваць фільм, які здымаўся ў Гродне. Атрымліваецца амаль галівудская алея зорак.
Агулам плітаў зараз восем, але ў перспектыве лічбу плануюць дагнаць да дванаццаці. Натхняльнікам ідэі выступіў блізкі да гарвыканкаму кіраўнік фотаклубу «Гродна» Аляксандр Ласмінскі, які ўжо ахрысціў Гродна «беларускай кінасталіцай». Задума, на першы погляд, цудоўная і нетрывіяльная, але і тут знайшліся свае падводныя камяні.
[irp posts="34 585″ name="На гродзенскай Алеі кіно ўсталёўваюць новыя памятныя пліты"]
«Акрамя „Белых Росаў“ і „Я родам з дзяцінства“, рэшта фільмаў наагул не цягнуць на высокі гатунак, дык чым хваліцца? — задаецца пытаннем гісторык і краязнавец Ян Лялевіч. — Гэта не той узровень, каб дэманстраваць турыстам, што яны тут здымаліся. Але добра, каб яны наагул тут здымаліся! З васьмі прадстаўленых фільмаў у Гродне часткова ці поўнасцю здымаліся ўсяго чатыры».
Няўжо чыноўнікі ад культуры гэтак наблыталі? Лялевіч прыводзіць аргументы па кожнаму з фільмаў.
«Раскіданае гняздо» — цудоўны фільм паводле твору Купалы, але гарадскіх сценаў у кадры няма ў прынцыпе. Ёсць невядомы маёнтак, дзе разварочваецца адна са сцэнаў, рэшта — сялянскія хаты ды вясковыя ландшафты. А як інакш? Купала ж акурат вёску апісваў. Ніякага вялікага гораду, і Гродна ў прыватнасці, у фільме няма.
«У жніўні 44-га» — фільм, пра які чамусьці ўсе кажуць як пра адзін з «гродзенскіх». Фільм здымаўся ў Мінску (маляўнічы спуск на вул. Герцэна) і Слоніме. У стужцы ёсць загадкавыя кадры пагоні на машынах у нейкім горадзе, але гродзенскага ландшафту знаўцы і там не заўважылі.
«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — тут ад сапраўднага Гродна ёсць прынамсі назва, узятая ад агульнавядомага раману Караткевіча, але больш… нічога. Фільм здымаўся ў Крыму. Таксама былі выкарыстаныя кадры прыроды Беларусі, але зусім не гарадскія краявіды.
«Сапраўды гродзенскія фільмы, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу гораду — гэта „Белыя Росы“, „Мяне завуць Арлекіна“, з нацяжкай „Міколка-паравоз“ ды „Я родам з дзяцінства“, які здымалі ў нас ды ў Смаленску. „Сляды апосталаў“, па-шчырасці і згадваць не хочацца праз нізкую якасць фільму», — лічыць Лялевіч.
«Ясь і Яніна», фільм, які здымаўся з удзелам «Песняроў». Але зноў жа — дзе? У вёсцы Верцялішкі пад Гродна ды… у Гомелі (прычал на Сожы). Ніякіх краявідаў з гораду над Нёмнам няма.
Фільм «Анюціна дарога» прысвечаны таму, як беларускія сяляне падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю, зняты, як кажуць, у лепшых традыцыях сацрэалізму. У стужцы на працягу некалькіх імгненняў мільгае стары гарадзенскі вакзал і… усё. Большасць кадраў з мураванымі будынкамі здымаліся ў Маламажэйкаўскім раёне.
«Мне падаецца, што Мінск куды больш заслугоўваў бы званне „беларускага Галівуду“, хаця б па колькасці рэжысёраў, якіх ён прыцягвае: ад усім вядомых творцаў да стваральнікаў расейскіх серыялаў. А казаць пра Гродна, як пра „сталіцу беларускага кіно“ — гэта кіч, перацягванне цалкам непатрэбнай коўдры. Трэба сябе не паважаць, каб 1,5-гадзінныя фільмы, дзе ёсць 1−2 хвіліны твайго гораду, рабіць нейкімі фетышамі», — рэзюмуе Лялевіч.
Шэраг апошніх фільмаў, якія сапраўды здымаліся ў Гродне, чамусьці, прысвечаныя выключна ІІ Сусветнай вайне. Гэта «Дняпроўскі рубеж» (дзе Горадня апынулася Магілёвам), «Бабін яр» (адпаведна — Кіевам), вышэйзгаданыя «Сляды апосталаў» (Берлінам). Такім чынам сам горад у лепшым выпадку фігуруе ў якасці дэкарацыяў для постсавецкіх батальных фільмаў на адну і тую ж тэматыку.
Современный ритм жизни подразумевает наличие передвижного средства практически у каждого человека. Но иногда, в силу ряда причин, он отсутствует вообще, или во время поездок. Тогда вам нужен прокат автомобиля, который вы можете забронировать на сайте https://avtoprokatalmaty.kz. С водителем или без.
Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…
Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…
У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…
Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…
Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…
Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам…