Прадукцыю пад назвай «Іван Ціхан» прадставіў на сёлетнім фестывалі сыру гродзенскі «Молочный мир». Алімпіец сам прыйшоў на мерапрыемства, дзе распавёў пра новы сыр і правёў аўтограф-сесію.
Год таму на фестывалі сыру Іван Ціхан быў ганаровым госцем — яму ўручалі сыр «Лідар». Сёлета прызёр Алімпійскіх гульняў быў ужо тварам гродзенскага завода і прадстаўляў імянную прадукцыю.
«Молочный мир» — гэта лідар малочнай прадукцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, — распавядае Іван Ціхан. — А я, як спартсмен, які мае добрыя вынікi і адпавядае ўзроўню прадпрыемства, маю магчымасць быць яго тварам".
Сыр «Іван Ціхан» пачынаўся з таго, што летась падчас фестывалю сыру кіраўнік гродзенскага прадпрыемства Марына Анікеева прапанавала Івану Ціхану зрабіць сыр высокай якасці для спартсменаў, якім яны маглі б аднаўляцца пасля цяжкiх трэніровак і чэмпіянатаў. Тэхнолагі, якія заняліся распрацоўкай такога сыру, улічвалі пажаданні як самога Івана Ціхана, так спецыялістаў ад спорту.
«Тэхналогіі вырабу сыру „Іван Ціхан“ трымаюць у сакрэце. Гэты сыр для спартсменаў - ён высокакаларыйны i лёгка засвойваецца. Сыр» Іван Ціхан" зараз заўсёды ў мяне дома і з’яўляецца маёй любімай малочнай прадукцыяй", — дадаў спартсмен.