Выйграй прыз за тыдзень. «ВелаГродна» абвяшчае конкурс «200+» для знаўцаў велапарковак

На мапе велапарковак Гродна адзначана крыху больш за 200 месцаў, дзе можна запаркаваць ровар. Але за апошні год іх, напэўна, стала больш. Конкурс «200+» прапануе ўдзельнікам нанесці на мапу месцы нядаўна ўзніклых велапарковак. Такім чынам конкурс стан не толькі азартным спаборніцтвам сярод аматараў ровара, але і падвядзеннем вынікаў 5-гадовай кампаніі ВелаГродна «Забяспеч сабе паркоўку!». Пераможа ў конкурсе той, хто за 5 дзён з 25 па 30 верасня нанясе на мапу найбольшую колькасць новых парковак.

Што трэба рабіць:

1. Знайсці велапаркоўкі, якой пакуль няма на мапе велапарковак Гродна: velogrodno.by/parking

Знойдзеная велапаркоўка не абавязкова павінна быць устаноўлена ў гэтым годзе. Галоўная ўмова — яе адсутнасць на карце.

2. Адзначыць велапаркоўку на карце.

Зайсці на карту можна праз соцыяльныя сеткі (не рэгіструючыся).

Нанесеная метка паркоўкі павінна ўтрымліваць інфармацыю пра месцазнаходжанне (адрас, назва аб’екта) і фатаграфію.

У тым выпадку, калі велапаркоўка па нейкім адрасе была адзначана як «пажаданая», варта паставіць адзнаку побач.

3. Пра свае меткі паведаміце ў каментарах пад картай, напрыклад: «Конкурс. +1 вул.Горкага, 84 …, +1 Маставая, 29 … «. Каментароў можа быць некалькі. Каментары могуць размяшчацца ў розныя дні да заканчэння конкурсу.

4. Пад спісам пакіньце кантакты для сувязі (спасылка на акаўнт у сацсетках, мэйл ці нумар тэлефону).

Конкурс будзе доўжыцца з 25 па 30 верасня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе аматараў гарадскіх велапрагулак, фатографы і проста ўважлівыя гараджане. Узрост значэння не мае.

Даведка

Карта велапарковак запушчана ў канцы 2012 года. За першы год кампаніі і працы з картай колькасць велапарковак у Гродне вырасла ў пяць разоў (з 12 да 68).

Конкурс падтрыманы Еўрапейскім саюзам у межах праекта «Гарадскі веларух у Беларусі». Праект будзе рэалізаваны ў 2017−2019 годах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім веласіпедным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025