Больш за сотню праваслаўных вернікаў сустракалі 20 верасня ў Гродне ў жаночым Свята-Раства-Багародзіцкім манастыры копiю цудатворнай іконы Божай Маці з Жыровіцкага манастыра.
Жыровіцкая ікона Божай Маці ўваходзіць у спіс 100 самых значных праваслаўных ікон свету. У Гродна даставілі дакладную копію іконы ў гонар 25-годдзя яе адраджэння.
Арыгiнальная ікона — самая маленькая з шануемых Багародзічных ікон. Яе памер — 5,6/4,4 см. Iкона ўяўляе сабой авальны кавалачак яшмы з рэльефнай выявай Багародзіцы з Дзіцяткам на руках. Паводле легенды, ікона была цудоўным чынам яўлена ў канцы XV стагоддзя ў лесе непадалёк ад мястэчка Жыровiчы на Гродзеншчыне.
Апошні раз копiя святынi была ў Гродне ў 2000 годзе, калі праводзіўся хрэсны ход з абласнога цэнтра ў Жыровічы.
Пакланіцца іконе ў Свята-Раства-Багародзіцкім манастыры можна будзе з 22 па 24 верасня з 7.00 да 20.30. 25 верасня святыня пакіне горад.