Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па бегу на шашы і лёгкаатлетычны прабег па цэнтральных вуліцах «Grodno Run» традыцыйна праходзяць у гістарычным цэнтры горада. У забегах прымаюць удзел жыхары сталіцы Прынямоння, зборныя каманды ўсіх рэгіёнаў Беларусі і спартсмены замежных краін. Сёлетні забег пройдзе ў суботу 7 кастрычніка і стартуе з Савецкай плошчы, паведамляе старонка упраўлення спорту і турызму Гродна.

Акрэдытацыя і выдача стартавых пакетаў пачнецца 06 кастрычніка (пятніца) з 14.00 да 17.00 ва Ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама (вул. Ажэшкі, 19). Працягнецца на месцы старту 7 кастрычніка (субота) з 09.30 да 12.00 каля Палаца тэкстыльшчыкаў.

На дыстанцыю ў 5 км выйдуць мужчыны ў 9 і жанчыны ў 6 узроставых групах.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах неабходна зарэгістравацца на сайце www.42 195.by і аплаціць стартавы ўнёсак да 04 кастрычніка 15,00 бел. рублёў, пасля 5−7 кастрычніка — 30,00 бел. рублёў.

Усім удзельнікам будуць уручаны памятныя медалі. Пераможцаў і прызёраў чакаюць дыпломы, медалі і грашовыя прызы.