Не заўсёды паход у клуб можа даставіць выключна станоўчыя эмоцыі. У гэтым пераканаўся 29-гадовы мужчына, які адпачываў у клубе па вуліцы Ажэшкі ў абласным цэнтры, піша аддзел унутранных спраў Гродна.
Каля 4 гадзін раніцы ён выйшаў на ганак установы падыхаць свежым паветрам. У гэты момант да яго падышла дзяўчына прыемнай знешнасці і папрасіла куртку, патлумачыўшы, што ёй холадна. Мужчына, як спраўдны джэнтльмен, не змог адмовіць даме.
Праз некалькі хвілін дзяўчына паведаміла новаму знаёмаму, што за вуглом б’юць яго брата. Хлопец паспяшаўся на дапамогу, а ў гэты момант грамадзянка села ў таксі і з’ехала разам з чужой курткай. Мужчына зразумеў, што яго «развялі», бо брата ніхто не біў, а новая знаёмая знікла разам з курткай, у якой акрамя ўсяго іншага быў кашалёк з грашыма.
Пацярпелы выказаў здагадку, што ў начны час яе можна пашукаць на чыгуначным вакзале і не пралічыўся. На цокальным паверсе ён знайшоў дзяўчына разам з курткай. На пытанне, чаму знікла з чужымі рэчамі, яна пачала тлумачыць, што адскочыла літаральна на пару хвілін за цыгарэтамі, а пазней бы вярнулася. Яна аддала куртку і з’ехала.
Праз некалькі хвілін мужчына праверыў кішэні і знайшоў там свой кашалёк, але ўжо бяз грошай. Зніклі 350 даляраў. Пасля гэтага пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.
У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што дзяўчына з’яўляецца сталым наведвальнікам клуба на вуліцы Ажэшкі, а раней неаднаразова судзімая за крадзяжы. На наступны дзень грамадзянка зноў з’явілася ў забаўляльнай установе. Але ў гэты раз пазнаёміцца да яе падышлі першымі … і гэта былі міліцыянты.
Дзяўчына зноў спрабавала выкруціцца, але гэтым разам не атрымалася. У яе канфіскавана частка выкрадзенай сумы. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Крадзеж».
У сувязі з гэтым выпадкам, 1-ы намеснік начальніка Гродзенскага АУСТ Валеры Саковіч нагадвае, што трэба асцярожна ставіцца да новых знаёмствам у клубах і ні ў якім разе не перадаваць каштоўныя асабістыя рэчы, а тым больш кашалькі з вялікімі грашовымі сумамі.