Ад Манамаха да нашых дзён. Выстава падручнікаў па фізіцы і астраноміі экспануецца ў ліцэі

Усяго на выставе дэманструецца каля сотні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, энцыклапедычных даведнікаў, метадычных і навукова-папулярных выданняў па астраноміі і фізіцы, паведамляе сайт ліцэя. Падручнікі фізікі і астраноміі дэманструюцца першымі, на вучэбны го запланаваны яшчэ шэраг падобных выставаў. Калекцыя кніг Народнага музея, што арганізаваны ў ліцэі, налічвае каля трох тысяч асобнікаў і збіраецца ўжо 25 гадоў.

Калекцыя стваралася намаганнямі вучняў і выкладчыкаў ліцэя, а таксама пры дапамозе жыхароў горада. Сярод найбольш адметных даравальнікаў - сям’я настаўніка Васіля Сіткевіча. Іх падарунак музею — шматтомная «Гимназия на дому» (выдавалася ў 1916−1928 гг. і ахоплівала бадай што ўсе навучальныя прадметы — у тым ліку фізіку і касмаграфію) - стала самым прыцягальным для наведвальнікаў экспанатам выставы.

Таксама «разынкай» экспазіцыі з’яўляецца падручнік фізікі К. Д. Краевіча 1898 года, які належыць гарадзенскаму старажылу, выпускніку 1957 года СШ № 7 г. Гродна Расціславу Севасцьянаву. Адзін з апошніх яскравых набыткаў калекцыі - падручнік фізікі С. І. Кавалеўскага (1903 г.).

Сярод падручнікаў па астраноміі - найстаражытнейшай з сучасных навук, першаснае месца займае павучэнне Уладзіміра Манамаха, яім зазначана неабходнасць ведаць «Како небо устроено …»

Наведаць выставу падручнікаў па астраноміі і фізіцы можна ў кабінеце 205 Ліцэя № 1 г. Гродна, па адрасе БЛК, 21 з панядзелка па пятніцу ад 13.00 да 16.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025