Усяго на выставе дэманструецца каля сотні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, энцыклапедычных даведнікаў, метадычных і навукова-папулярных выданняў па астраноміі і фізіцы, паведамляе сайт ліцэя.  Падручнікі фізікі і астраноміі дэманструюцца першымі, на вучэбны го запланаваны яшчэ шэраг падобных выставаў. Калекцыя кніг Народнага музея, што арганізаваны ў ліцэі, налічвае каля  трох тысяч асобнікаў і збіраецца ўжо 25 гадоў.

Калекцыя стваралася намаганнямі вучняў і выкладчыкаў ліцэя, а таксама пры дапамозе жыхароў горада. Сярод найбольш адметных даравальнікаў – сям’я настаўніка Васіля Сіткевіча. Іх падарунак музею –  шматтомная “Гимназия на дому” (выдавалася ў 1916-1928 гг. і ахоплівала бадай што ўсе навучальныя прадметы – у тым ліку фізіку і касмаграфію)  – стала самым прыцягальным для наведвальнікаў экспанатам выставы.

Таксама “разынкай” экспазіцыі  з’яўляецца падручнік фізікі К. Д. Краевіча 1898 года, які належыць гарадзенскаму старажылу, выпускніку 1957 года  СШ №7 г. Гродна Расціславу Севасцьянаву. Адзін з апошніх яскравых набыткаў калекцыі – падручнік фізікі С. І. Кавалеўскага (1903 г.).

Сярод падручнікаў па астраноміі – найстаражытнейшай з сучасных навук, першаснае месца займае павучэнне Уладзіміра Манамаха, яім зазначана неабходнасць ведаць  “Како небо устроено …”

Наведаць выставу падручнікаў па астраноміі і фізіцы можна ў кабінеце  205  Ліцэя №1 г. Гродна, па адрасе БЛК,21  з панядзелка па пятніцу ад 13.00 да 16.00.