Прыкладна, а 16.20 16 верасня на аўтадарозе Р99 Баранавічы — Ваўкавыск — Гродна каля вёскі Янышы Ваўкавыскага раёна адбылася смяротная аўтааварыя, паведамляе ДАІ Гродна.
Кіроўца 1968 года нараджэння, на аўтамабілі Форд Мандэя з двума пасажырамі ў салоне, пачаў абгон Фальцвагена, які рухаўся наперадзе з прычэпам. У пэўны момант падчас манеўру ён не вытрымаў бакавы інтэрвал, крануў прычэп, ад чаго згубіў упраўленне і з’ехаў у левы кювет, дзе перакуліўся.
Пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што і зберагло іх ад атрымання сур’ёзных траўмаў.
Кіроўца рамянем не скарыстаўся, пасля ўдару яго часткова выкінуў з салона. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.
Кіроўца — жыхар Ваўкавыскага раёна, за апошнія два гады некалькі разоў прыцягваўся да адказнасці за невыкарыстанне рамяня бяспекі.