Парадаваць гараджан святочнымі імпрэзамі з нагоды другой гадавіны працы ў Гродне вырашыў Old City. Цягам дня на яго пляцоўках забаўлялі кліентаў. Іх чакалі зніжкі, акцыі ды іншыя прапановы. Галоўнай падзеяй свята стаў флэш-моб. Госці атрымалі 731 геліевы шарык- па аднаму ў гонар кожнага дня працы гандлёвага цэнтра ў нашым горадзе. На шарыках напісалі свае віншаванні і разам адпусцілі ў неба.