Маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на службу ў Гродзенскую рэгіянальную мытню, 15 верасня здалі экзамены па курсу павышэння кваліфікацыі для асоб, упершыню якія паступілі на службу ў мытныя органы, паведамляе старонка рэгіянальнай мытні. 26 навабранцаў ўжо два месяцы практыкаваліся непасрэдна на мяжы.

Іх навучанне складалася з тэарэтычнага дыстанцыйныйнага курса і заняткаў з выкладчыкамі Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі мытных органаў Рэспублікі Беларусь і практыкамі-мытнікамі.

Навабранцы Гродзенскай мытні здалі экзамены і прыступаюць да службы

Начальнік мытні Андрэй Кавальчук павіншаваў маладое папаўненне з паспяховай здачай экзаменаў і надыходзячым Днём мытніка, а таксама выказаў упэўненасць, што маладыя людзі гатовыя да нялёгкай і адказнай службы на мяжы:

«Неабходна пастаянна павышаць сваё майстэрства, вывучаць заканадаўства і быць максімальна карэктнымі, бо наша служба ў ліку першых сустракае перасякаючых мяжу і, у тым ліку, фармуе ўражанне, як аб мытных органах, так і аб краіне ў цэлым».