Праектам прадугледжана рэканструкцыя нежылога будынка, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Гродна па вул. Віленская 14, пад адміністрацыйна-гандлёвае будынак, паведамляе сайт гарвыканкама. Адна з мэтаў рэканструкцыі - павышэнне прывабнасці і аднаўленне гістарычнага аблічча цэнтра горада Гродна. Забудова квартала, дзе месіцца дом, мае першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пачатак будаўнічых прац запланаваны на бягучы год. Грамадскае абмеркаванне прызначана на 20 верасня.
Замоўцам рэканструкцыі выступае прадпрыемства «Кронаспан» са Смаргоні. Яно выпускае драўляна-валакністыя і стружкавыя пліты, а таксама ламінаваныя пліты для падлогі. У адноўленым будынку мяркуецца размясціць краму гатовай прадукцыі.
«Адступаць няма куды, за спіной — Смаргонь». Інспекцыя аховы прыроды зноў судзіцца з «Кронаспанам»
Галоўны ўваход у будынак арганізаваны з кута вуліцы Віленскай і вуліцы Малая Траецкая, дзе і размяшчаўся гістарычна. Другі ўваход запраектаваны з боку глухога паўночна-заходняга фасада (у прыватнасці для зручнасці загрузкі-разгрузкі тавару), і абсталяваны пандусам. У месцах перападу рэльефу з боку вуліц Віленская і Малая Траецкая прадугледжны двух’ярусныя крывалінейныя клумбы, якія падкрэсліваюць праектаваных лесвіцу ў двух маршах насупраць галоўнага ўваходу ў будынак.
Праектам прадугледжана рэканструкцыя будынка з перапланіроўкай памяшканняў у адпаведнасці з новым функцыянальным прызначэннем. На першым паверсе будынка абсталюецца дэманстрацыйны зала. На другім паверсе кабінет спецыялістаў (на 3 асобы), перамоўная (на 7 чалавек), пакой прыёму ежы, санвузлы. На трэцім (мансардным) паверсе два пакоі адпачынку з асобнымі санузламі.
Пазнаёміцца з поўным тэкстам Справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (ОВОС) можна на старонцы.
Грамадскае абмеркаванне Справаздачы па аб’екту «Рэканструкцыя нежылога будынка па вуліцы Віленскай, 14 г. Гродна пад адміністрацыйна-гандлёвы будынак» адбудзецца 20 верасня ў 11.00 у Гродзенскім гарвыканкаме па адрасу пл. Леніна, 2/1, каб. 15 (2-гі паверх).
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…