Праектам прадугледжана рэканструкцыя нежылога будынка, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Гродна па вул. Віленская 14, пад адміністрацыйна-гандлёвае будынак, паведамляе сайт гарвыканкама. Адна з мэтаў рэканструкцыі - павышэнне прывабнасці і аднаўленне гістарычнага аблічча цэнтра горада Гродна. Забудова квартала, дзе месіцца дом, мае першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пачатак будаўнічых прац запланаваны на бягучы год. Грамадскае абмеркаванне прызначана на 20 верасня.

Гістарычны будынак па Віленскай, 14 рыхтуецца да рэканструкцыі. Прызначана грамадскае абмеркаванне

Замоўцам рэканструкцыі выступае прадпрыемства «Кронаспан» са Смаргоні. Яно выпускае драўляна-валакністыя і стружкавыя пліты, а таксама ламінаваныя пліты для падлогі. У адноўленым будынку мяркуецца размясціць краму гатовай прадукцыі.

«Адступаць няма куды, за спіной — Смаргонь». Інспекцыя аховы прыроды зноў судзіцца з «Кронаспанам»

Гістарычны будынак па Віленскай, 14 рыхтуецца да рэканструкцыі. Прызначана грамадскае абмеркаванне

Галоўны ўваход у будынак арганізаваны з кута вуліцы Віленскай і вуліцы Малая Траецкая, дзе і размяшчаўся гістарычна. Другі ўваход запраектаваны з боку глухога паўночна-заходняга фасада (у прыватнасці для зручнасці загрузкі-разгрузкі тавару), і абсталяваны пандусам. У месцах перападу рэльефу з боку вуліц Віленская і Малая Траецкая прадугледжны двух’ярусныя крывалінейныя клумбы, якія падкрэсліваюць праектаваных лесвіцу ў двух маршах насупраць галоўнага ўваходу ў будынак.

Гістарычны будынак па Віленскай, 14 рыхтуецца да рэканструкцыі. Прызначана грамадскае абмеркаванне

Праектам прадугледжана рэканструкцыя будынка з перапланіроўкай памяшканняў у адпаведнасці з новым функцыянальным прызначэннем. На першым паверсе будынка абсталюецца дэманстрацыйны зала. На другім паверсе кабінет спецыялістаў (на 3 асобы), перамоўная (на 7 чалавек), пакой прыёму ежы, санвузлы. На трэцім (мансардным) паверсе два пакоі адпачынку з асобнымі санузламі.


Пазнаёміцца з поўным тэкстам Справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (ОВОС) можна на старонцы.

Грамадскае абмеркаванне Справаздачы па аб’екту «Рэканструкцыя нежылога будынка па вуліцы Віленскай, 14 г. Гродна пад адміністрацыйна-гандлёвы будынак» адбудзецца 20 верасня ў 11.00 у Гродзенскім гарвыканкаме па адрасу пл. Леніна, 2/1, каб. 15 (2-гі паверх).