Канцэрт украінскай спявачкі Dakooka, якія адбыўся ў Гродне 15 верасня, адназначна акрэсліў мяжу паміж летам і восенню. Не толькі таму, што з-за магчымага дажду канцэрт перанеслі з адкрытай пляцоўкі ў Гарадскі дом культуры, але і таму, што меланхалічныя песні больш асацыіруюцца з цеплынёй коўдры ці закрытай прасторай клуба і незразумелым для нікога каханнем, чым з летнімі, поўнымі сонца днямі.

Канцэрт не прыцягнуў натоўпу, таму, здаецца, што прыйшлі выключна прыхільнікі ўкраінскай спявачкі. Мы пацікавіліся, хто прыйшоў на канцэрт і чым гэтыя людзі жывуць.

“Восенню я планую сумаваць”. Хто прыйшоў на канцэрт Dakooka у Гродне?


“Восенню я планую сумаваць”. Хто прыйшоў на канцэрт Dakooka у Гродне?

Соня, 18 год

Чым займаешся?

Я студэнтка Гродзенскага ўніверсітэта, вучуся на філалагічным факультэце.

Якія ў цябе планы на восень?

Гэтай восенню я хачу паглядзець на сябе з іншага боку, калі гэта магчыма, і проста забыцца. Нічога канкрэтнага рабіць пакуль не планую.

Якога выступоўцу ці гурт хацела б убачыць у Гродне?

Групу The Retuses, Аліну Арлову, нешта з трохі шугейзнага рускага рока альтэрнатыўнага было бы вельмі нядрэнна

Чаго чакаеш ад гэтага канцэрту?

Dakooki. Такой жа, як яна ёсць у песнях. Пачуць усе яе песні. Усё. Больш нічога.

“Восенню я планую сумаваць”. Хто прыйшоў на канцэрт Dakooka у Гродне?

Ірына, 22 гады

Чым займаешся?

Я педагог-псіхолаг, працую ў школе.

Якія ў цябе планы на восень?

Пакуль схадзіць на канцэрт. Больш не ведаю [смех]

Якога выступоўцу ці гурт хацела б убачыць у Гродне?

Горад 312, Зверы, Рамштайн, калі раптам

Чаго чакаеш ад гэтага канцэрту?

Як заўсёды, мора пазітыву. Мне падабаецца гэтая выканаўца. Падабаецца яе голас. Я настроеная амаль што падпяваць хорам.

“Восенню я планую сумаваць”. Хто прыйшоў на канцэрт Dakooka у Гродне?

Дзіма, 25 год

Чым займаешся?

Я праграміст.

Якія ў цябе планы на восень?

У глабальным плане, напэўна, паездзіць трохі па Беларусі. Напрыклад, у Віцебск, таму што я ведаю, што гэта радзіма майго дзядулі і я там ніколі не быў.

Якога выступоўцу ці гурт хацеў бы ўбачыць у Гродне?

Магчыма, штосьці з класікі рускага рока. Таксама хацелася б убачыць Акіян Эльзы, хаця яны і былі, але яшчэ пабольш можна.

Чаго чакаеш ад гэтага канцэрту?

Чакаю ўбачыць нарэшце ў твар адну са сваіх любімых спявачак.

“Восенню я планую сумаваць”. Хто прыйшоў на канцэрт Dakooka у Гродне?

Максім, 16 год

Чым займаешся?

Я рысую і хаджу ў школу.

Якія ў цябе планы на восень?

Сумаваць.

Якога выступоўцу ці гурт хацеў бы ўбачыць у Гродне?

Аліну Арлову.

Чаго чакаў ад гэтага канцэрту і ці атрымалася гэта?

Я чакаў паслухаць музыку і атрымаць задавальненне. І я атрымаў задавальненне.

“Восенню я планую сумаваць”. Хто прыйшоў на канцэрт Dakooka у Гродне?

Саша (Зінуля), 30 год

Чым займаешся?

Я цырульніца. Стылістка валасоў па-гламурнаму.

Якія ў цябе планы на восень?

Я хачу правесці дастаткова часу са сваёй сям’ёй, ажыццявіць маленькія планы. Адну сваю маленькую мару я ўжо ажыццявіла, пабывала на канцэрце дзяўчыны, любоў да якой пачалася з песні, якую яна, аказваецца, не спявае.

Якога выступоўцу ці гурт хацела б убачыць у Гродне?

Я люблю слухаць нашых гродзенскіх выканаўцаў, невядомых. Я нават не ведаю каго больш выбраць, проста прыязджайце!

Чаго чакала ад гэтага канцэрту і ці атрымалася?

Я хацела ўбачаць гэтага чалавека ў жывую, паглядзець як яна спявае ў жывую, таму што дагэтуль слухала яе толькі ў інтэрнэце. «Ваў «не чакала і ўсё было душэўна і клёва, па-сямейнаму. Я ў захапленні. Яна вельмі вялікая малайчынка, такая касмічная!