Рустэм Булатаў з Lumen, Лявон Вольскі з «Крамбамбулі» ды Ілля Чарапко-Самахвалаў і Іван Селішчаў з «Петли Пристрастия» расказваюць пра сваё стаўленне да фестывалю Lidbeer, маленькіх беларускіх гарадоў і алкаголю.

Рустэм Булатаў: «Утульна, зялёна і чыста»

“Свята атрымалася”. Выступоўцы Lidbeer-2017 – пра фестываль, горад і “Лідскае піва”
Рустэм Булатаў, Lumen
Беларусь чарговы раз скаланае. Ліда — не першы невялікі горад, у якім мне давялося пабываць. Да гэтага я ездзіў да сябра ў Жлобін. Невялікія гарады моцна адрозніваюцца ад невялікіх гарадоў і іншых краін постсавецкай прасторы. Тут усё прыгожа, утульна, зялёна, чыста і гэта па-добраму ўражвае. Прыгожыя старажытныя будынкі, вельмі прыгожая архітэктура. Свята надзвычайнае. Адкрытыя, добрыя твары ва ўсіх. Усе шчаслівыя і, па-мойму, свята атрымалася.

Невялікія сцэны, камерныя выступленні - гэта магчымасць цесна камунікаваць з людзьмі, якія, як правіла, прыйшлі пачуць творчасць менавіта нашага калектыва. Вялікія фестывалі - гэта цалкам непрадказальная публіка. Упэўнены, сёння тут будзе шмат людзей, якія нас могуць пачуць упершыню. Я думаю, што аматарам рок-музыкі ўсё спадабаецца, бо мы склалі сэт-ліст з песен, якія дазваляюць запаліць.

Калі рыхтавалі сэт-ліст на ўвесь фестывальны сезон, стараліся ўключыць туды як мага больш песен, па якіх нас ведаюць і любяць. Будзе літаральна некалькі песен з новага альбому, усе астатнія — з праверанага. Мы самі, калі ідзем на фестываль у якасці слухачоў, хочам, каб калектывы, якія мы любім, выканалі нашыя любімыя песні. А ёсць гурты, якія хочуць, каб іх выступы былі канцэптуальнымі: напрыклад, толькі новыя песні ці песні на адну тэму. Гэта здорава для тых, хто шчыльна знаёмы з творчасцю групы. Астатнія такія сэт-лісты ўспрыймаюць вельмі цяжка.

Фестываль — гэта найперш свята. Свята музыкі. Вельмі хочацца, каб свята было для людзей і мы стараліся скласці сэт-ліст так, каб усім было цікава і каб не здраціць сабе. Таму туды ўвайшлі песні на тэмы, якія нас на дадзены момант хвалююць. З новага альбома туда ўвайшла «Истина» — песня за мір ва ўсім свеце, дастаткова жорсткая, хлёсткая і дынамічная.

“Свята атрымалася”. Выступоўцы Lidbeer-2017 – пра фестываль, горад і “Лідскае піва”

Піва я не вельмі люблю. «Лідскае» каштаваў гадоў дзесяць назад. Увогуле, мы стараемся да выступу не піць. Невялікія выключэнні бываюць, і звычайна гэта не піва. У кожнага напою свая энергетыка, ва ўсіх розныя арганізмы. Мяне піва вельмі расслабляе, мне пасля нічога не хочацца. У нас выступ 11 верасня, таму заўтра такі выходна-дарожны дзень, што мы можам сабе дазволіць выпіць яго.

Нам вельмі хочацца, каб тое свята, пачатак якога мы бачылі на вуліцах горада, працягнулася тут перад сцэнай. Каб усім было весела, здорава і па кайфу, бо інакш дзеля чаго ўсё гэта ладзілася?

Лявон Вольскі: «Прыязны, заходні горад»

“Свята атрымалася”. Выступоўцы Lidbeer-2017 – пра фестываль, горад і “Лідскае піва”
Лявон Вольскі, Крамбамбуля
Ведаеце, як музыкант бачыць горад? Ён прыязджае, едзе на пляцоўку, робіць чэк, потым ідзе у грымёрку, перад канцэртам спрабуе паспаць, адпачыць, потым грае канцэрт, пасля канцэрту едзе ў гатэль. Ліду я кепска ведаю. Неаднаразова тут граў: адзін раз на свяце горада з «Крамбамбуляй» і вельмі даўно з «N.R.M.» напачатку нашага існавання. Горад, на жаль, застаўся па-за ўвагай. Але мы зараз прайшліся: прыязны, відаць, што заходні горад.

«Крамбамбуля» сышла ў лясы і час ад часу робіць такія вылазкі, як тут. У нас не будзе больш новых альбомаў. Плануюцца асобныя песні. Можа, гэта будзе і пяць песен, але не альбом.

Не магу кампетэнтна казаць пра крафтавае «Лідскае піва», бо я толькі нейкае адно пакаштаваў. Магу адказаць пазней, калі з ім пазнаёмлюся.

Апошнім часам мы шмат выступілі за мяжой. Беларуская аўдыторыя лепш ведае нас, больш ведае тэксты. Можа паўнавартасна падспяваць песні. За мяжой штосьці ведаюць, штосьці атрымліваецца, штосьці не. Беларуская аудыторыя ведае пра нашу дзейнасць лепш, чым я. Калі што, яны падкажуць словы.

Ілля Чарапко-Самахвалаў: «Сабралі дастаткова рознапланавыя гурты»

“Свята атрымалася”. Выступоўцы Lidbeer-2017 – пра фестываль, горад і “Лідскае піва”
Ілля Чарапко-Самахвалаў
Мы бачылі міліцэйскія машыны, сцяну замка. На жаль, не было часу прагуляцца па горадзе з-за падрыхтоўкі да фестывалю. Можа, яшчэ паспеем. Магчыма, вернемся паглядзець горад пазней.

Думаю, тут сабраліся людзі, большасць з якіх не чула наш гурт, таму наша творчасць будзе для іх навінкай.

“Свята атрымалася”. Выступоўцы Lidbeer-2017 – пра фестываль, горад і “Лідскае піва”

З півам у нас даўняе сяброўства. Мне падаецца, «Лідскае піва» — самае лепшае з вытворчых напояў такога роду, якія ёсць на рынку Беларусі. Гэта не праплочаная рэклама [смяецца]. Інакш бы мы не прыехалі. Мы не ездзім, напрыклад, на «Рок за Бобров» [смяецца].

Сённяшні лайн-ап мяне прыводзіць у замяшэнне. Гурты сабраны дастаткова разнапланавыя. Магчыма, гэта плюс.