Больш за 150 удзельнікаў з Беларусі і Літвы сабраў 16 верасня міжнародны прафсаюзны велапрабег Гродна-Друскенікі. Рабочыя з розных прадпрыемстваў Беларусі і літоўскага горада ўжо другі год запар арганізоўваюць падобнае мерапрыемства.

У гэтым годзе дзякуючы бязвізаваму рэжыму павялічылася колькасць ўдзельнікаў велапрабегу з літоўскага боку. З Гродна ўсе ўдзельнікі стартавалі ў 9:15 i за 3 гадзіны iм трэба пераадолець 42 км.

На фінішы ў Друскеніках для ўдзельнікаў спаборніцтва зладзяць канцэрт, у тым ліку з удзелам беларускіх артыстаў. Усе веласіпедысты атрымаюць памятныя медалі, а пераможцам — дыпломы і прызы.