Дзяржпагранкамітэт Беларусі абверг заявы Літвы аб парушэнні мяжы беларускім памежнікам

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) і пракуратура заявілі, што праводзяць дасудовае расследаванне аб парушэнні дзяржаўнай мяжы. У Вільні сцвярджаюць, што мяжу парушыў беларускі памежнік. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі паведамілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, піша «Тут.бай».

Інцыдэнт адбыўся 9 верасня. У Літве заявілі, што прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Беларусі зайшоў на тэрыторыю Літвы, прабыў там менш хвіліны і вярнуўся на тэрыторыю сваёй краіны. Інцыдэнт адбыўся ў зоне адказнасці Друскеніцкай пагранзаставы.
«У той дзень было парушэнне мяжы, ніхто не быў затрыманы», — паведаміў прэс-сакратар САДМЛ Гедрус Мішуціс. У Вільні заявілі, што раней такія інцыдэнты здараліся з грыбнікамі, а з беларускімі службовымі асобамі гэта адбываецца ўпершыню.
У Дзяржпагранкамітэце гэтую інфармацыю абверглі.
«Днём 9 верасня на ўчастку адказнасці Гродзенскай памежнай групы адбылося парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы неўстаноўленым мужчынам», — распавёў афіцыйны прадстаўнік ГПК Антон Бычкоўскі.
У ГПК растлумачылі, што на тэрыторыю Літвы зайшоў мужчына ў камуфляжным касцюме — але па фота- і відэаматэрыялах, атрыманых з мяжы, можна сцвярджаць, што мужчына не з’яўляецца супрацоўнікам Дзяржпагранкамітэта.
«Аказалася, што гэта грыбнік, мужчына перасёк мяжу і прайшоў 2,5 метра. Ён прабыў там менш хвіліны і вярнуўся «, — паведамілі ў ведамстве.
11 верасня адбылася рабочая сустрэча двух ведамстваў, на якой былі прадстаўленыя фатаграфіі з камер відэаназірання.
Акрамя праверкі літоўскім бокам, Гродзенская пагрангрупа таксама распачала праверку і адміністрацыйны працэс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025