Унікальная праграма для пенсіянераў «Універсітэт Залатога Веку» (УЗВ) запрашае студэнтаў ўжо ў дзявяты раз.
У гэтым годзе слухачам праграмы прапануюць курсы замежных моў, псіхалогіі, гісторыі і шмат іншага. Усяго запланавана больш за 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Слухачамі праграмы могуць стаць усе жадаючыя, якія дасягнулі 55 гадоў.

Для таго, каб далучыцца да праграмы трэба запісацца на прэзентацыю да 21 верасня па тэлефонах 75-71-72, 8033 634-10-41 (МТС) ці 8025 549-73-85 (life). Дарэчы, запісацца на прэзентацыі можна і онлайн, запоўніўшы анкету.