Падведзены вынікі падарожжа «Маленькага прынца» па Беларусі (+відэа і інфаграфіка)

Мультфільм «Маленькі прынц», агучаны на беларускую мову ў рамках праекта «Беларускія ўікенды», завяршыў падарожжа па абласных гарадах Беларусі. Жыхары Мінска, Гродна, Магілёва і Гомеля атрымалі магчымасць убачыць кінахiт на вялікім экране дзякуючы падтрымцы кампаній velcom і «Атлант Тэлекам».

Анімацыйны фільм відавочна спадабаўся гледачам. Адзін толькі трэйлер да «Маленькага прынца» у сацсетках набраў амаль мільён праглядаў! А самі паказы сабралі больш за 4 000 гледачоў на 15 кінасеансах у 4 гарадах Беларусі.

Дарэчы, тыя, хто не паспеў паглядзець мультфільм у кінатэатры, могуць зрабіць гэта на сервісе voka або відэапартале «Атлант Тэлекам», які даступны ўсім абанентам аператара.

youtu.be/t1fboZRQebY

Арганізатары таксама аддалі даніну павагі аўтару літаратурнай першакрыніцы. Да 117-х угодкаў нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы адна з самых перакладаных у свеце кніг з’явілася і на беларускай мове. «Маленькi прынц» у перакладзе Ніны Мацяш быў прэзентаваны ў рамках «Беларускіх ўікэндаў». Больш за 300 асобнікаў выдання былі бясплатна перададзены ў бібліятэкі школ Гродна, Магілёва і Гомеля.

На гэтым дзейнасць праекта не заканчваецца. 22−24 верасня ў кінатэатры «Масква» стартуюць паказы фільма «Форэст Гамп» у беларускай агучцы.


Праект «Беларускія ўікэнды» рэалізуецца ініцыятыўнай групай «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. У рамках гэтага супрацоўніцтва ўжо адбыліся больш за 30 паказаў на беларускай мове: мультфільмы «Маленькі прынц» і «Таямніца Келза», фільмы «Кніга Iлая» і «Пакуль ногі носяць». Героі кінахітоў загаварылі галасамі вядомых беларускіх акцёраў Паўла Харланчука, Ганны Хітрык, Алеся Маўчанава, Уладзіміра Глотава і Сяргея Жбанкова. Усяго ў рамках «Беларускіх ўікэндаў» было агучана больш за 20 замежных карцін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025