У першым хатнім матчы чэмпіянату Беларусі, які «Нёман» праводзіў 14 верасня, гродзенскія хакеісты здолелі парадаваць мясцовых заўзятараў пераканаўчай перамогай над жлобінскім «Металургам» — 5:2.

Першы перыяд матчу прайшоў пад дыктоўку гаспадароў. Гродзенцы шмат атакавалі і заслужана закінулі дзве шайбы. Спачатку на 10-й хвіліне вызначыўся Метлюк, а на 17-й Рэмезаў павялічыў перавагу чырвона-чорных.

Пасля перапынку ўжо «Металург» стаў гуляць у больш актыўны хакей і здолеў на 23-й хвіліне хутка адыграць адну шайбу. Праўда, зрабілі гэта госці ў большасці. Праз 5 хвілін, таксама ў большасцi, жлобінскія хакеісты параўналі лiк. І пры гэтым мелi шанцы закінуць і трэцюю шайбу, каб выйсці наперад. Гродзенцы абараняліся і час ад часу стваралі моманты ля варот гасцей, але забiць гаспадарам не атрымалася.

Праз 13 секунд пасля свістка на трэці перыяд, гродзенскія хакеісты здолелі выйсці зноў наперад. Аўтарам трэцяй шайбы ў «Нёмана» стаў Пасют. Пасля шмат момантаў было у супернiкаў, але ўдача была на баку «Нёмана». Амаль за 3 хвіліны да канца асноўнага часу Кліменка закінуў «Металургу» чацвёртую шайбу і здавалася б зняў усе пытанні ў матчы. Але за хвіліну і 43 секунды да сiрэны Сяргей Маляўка закінуў у пустыя вароты жлобiнскай каманды і паставіў кропку ў матчы.

Дзякуючы выніковай гульні гродзенцаў у трэцім перыядзе, ім і ўдалося вырваць перамогу ў моцнага «Металурга».

«Нёман» — «Металург» 5:2 (2:0, 0:2, 3:0)

галы:
09.03 1:0 — Метлюк (Баярчук, А.Маляўка)
16.21 2:0 — Рэмезаў (Варывончык, Ляўша)
22.27 2:1 — Кiрэчка (Осіпаў, Кувека, — бол.)
25.31 2:2 — Слыш (Шуба, Осіпаў, — бол.)
40.13 3:2 — Пасют (Лісічкін, Стэфановіч)
56.39 4:2 — Кліменка (Крыскін)
58.17 5:2 — С.Маляўка (Метлюк, — П.В.)

Дзякуючы перамозе над жлобінскай камандай, «Нёман» працягвае знаходзіцца на вяршыні турнірнай таблiцы з «Гомелем», «Юнацтвам» і «Шахцёрам». Каманды зараз маюць па 9 ачкоў.

У суботу 16 верасня «Нёман» правядзе ў Гродне чарговы матч чэмпіянату Беларусі. Гродзенцы будуць прымаць ХК «Гомель».