Людзі і справы

Былы мэр Гродна стаў міністрам, а на «Азоце» новы дырэктар. Лукашэнка разглядзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня разглядзеў кадравыя пытанні, піша Белта. У выніку новыя партфелі атрымалі 16 чыноўнікаў. Сярод іншых ёсць і цікавыя для Гродна прызначэнні. Былы мэр Гродна, Андрэй Худык стаў міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, а «Азот» атрымаў новага дырэктара. Ім стаў Ігар Бобыр.

Андрэй Худык нарадзіўся ў 1959 годзе ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы, аднак кар’еру рабіў у Беларусі.

Пасля праходжання службы ў арміі ён працаваў у калгасах Іўеўскага раёна. У 1999 Худык узначаліў Браслаўскі харчовы камбінат, а з 2002 стаў чыноўнікам, прычым па кар’ернай лесвіцы ён рос бесперапынна. Спачатку Худык — першы намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, потым старшыня Дзятлаўскага райвыканкама. Адтуль яго перавялі ў Лідскі райвыканкам, дзе ён правёў «Дажынкі» і наладзіў кантакты з літоўскімі інвестарамі.

У 2011 ён стаў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, а ў пачатку 2013 Лукашэнка прызначыў чыноўніка кіраўніком Гродна. На пасадзе старшыні гарвыканкама Худык пратрымалі крыху больш за год, пасля чаго забралі ў Мінск. З 2014 года да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка ўпраўляючага справамі Прэзідэнта Беларусі.

Ігар Бобыр нарадзіўся 13 кастрычніка 1964 года ў г. Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай вобласці ў сям'і рабочых. У 1989 годзе скончыў тэхналагічны факультэт Кіеўскага політэхнічнага інстытута. У перыяд вучобы ў інстытуце праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР у ГДР.

Пасля заканчэння інстытута атрымаў накіраванне на Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» (цяпер — філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот»), дзе ў розныя гады працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях.

З 2012 года і па кастрычнік 2014 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» — дырэктарам вытворча-тэхналагічнага комплексу «Хімвалакно».

З кастрычніка 2014 года і па цяперашні час быў намеснікам старшыні канцэрна «Белнафтахім».

Таксама Ігар Бобыр з’яўляецца дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе працуе ў пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Падзяліцца
Меткі: улады

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025