На скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і Маркса 11 верасня каля 12.10 сутыкнуліся два аўтамабілі Škoda. Адной з машын была таксоўка — на шчасце, без пасажыраў.
«Я ехаў па Сацыялістычнай згодна правiлам, а вось кiроўца, якi ехаў з Маркса, мяне не прапусціў. У выніку мы сутыкнуліся. Пашанцавала, што на тратуары на людзей не наехалі, бо была б бяда», — адзначыў кіроўца таксі.
З кіроўцаў ніхто сур’ёзна не пацярпеў. А вось на рамонт аўтамабіляў уладальнiкам прыйдзецца сур’ёзна патраціцца.
Зараз на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Грамадскі транспарт з боку плошчы Леніна стаў.